Home » Навiны » 7 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

7 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы 4 “В”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Вас кліча спартландыя!”, а навучэнцы 6 класаў – турніру па піянерболе.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбным прадмеце “Матэматыка”; заняткі клуба ЮІДР (кіраванне веласіпедам, падрыхтоўка гульні для навучэнцаў пачатковых класаў “Добрая дарога дзяцінства”); заняткі гурткоў “Масцярыца”, “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Лега-канструіраванне”, “Ключ да поспеху”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Музычная мазаіка” (да Сусветнага дня музыкі), “Яны жывуць побач з намі” (да Сусветнага дня абароны жывёл (04.09)), выставы да 80-годдзя І. Пташнікава і да 125-годдзя М. Цвятаевай.
Навучэнцы 4 “А” і 4 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Чараўніца-восень”; навучэнцы 11 класаў – пасяджэння клуба “X-Stream” “The Magic of English Grammar”; навучэнцы 7-8 класаў – творчай гадзіны “Клуб “Гармонія” запрашае!” (прайшла падрыхтоўка да Дня Маці, конкурсу “Dance Power”); навучэнцы 9 класаў – падрыхтоўчых курсаў для ўдзельнікаў алімпіяды па інфарматыцы на базе МАІРА; а навучэнцы 5 класаў – гульні-віктарыны “Я люблю маю Беларусь!”, арганізаванай у рамках сацыяльна-значнага праекта, які рэалізуецца ў 5 паралелі ў гэтым навучальным годзе. Гульня была накіравана на выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, а таксама на творчую і сацыяльную самарэалізацыю кожнага вучня.
Цікава і актыўна шосты школьны дзень праходзіў і для прадстаўнікоў вучнёўскага самакіравання, якія сталі ўдзельнікамі акцый “Флікер – гэта модна і бяспечна!” і “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Айчыны!”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь