Home » Навiны » 14 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”

14 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”

Навучэнцы 6, 7, 8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Здаровы я – здаровая сям’я!”, у рамках якога былі арганізаваны: турнір па валейболе (8 класы), святочныя спартыўныя эстафеты (4 класы), спаборніцтвы па настольным тэнісе (7 класы), спаборніцтвы па піянерболе (6 класы), выступленне каманды дзяўчат-чарлідараў (6 “В” клас). Вынікі турніру па піянерболе наступныя: 6 “А” клас – 3 месца, 6 “В” клас – 2 месца, 6 “Б” клас – 1 месца.
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбным прадмеце “Фізіка”; заняткі клуба ЮІДР, клуба юных выратавальнікаў-пажарных; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Лега-канструіраванне”, “Ключ да поспеху”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Што прынёс нам паштальён?” (да Сусветнага дня пошты (09.10)), “Пісьменнікі-юбіляры” (да 135-годдзя Я. Коласа), “Пад зоркай маці” (да Дня маці).
Навучэнцы 4 “В” і 4 “М” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі свята да Дня Маці “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чьё имя мать!”; навучэнцы 8-9 класаў – пасяджэння клуба “Кліа”; навучэнцы 7-9 класаў – абласнога творчага конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі імя Адама Міцкевіча (г. Мінск); навучэнцы 8-9 класаў – экскурсіі ў абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй; навучэнцы 4 “М” класа, бацькі – раённага спартыўна-турыстычнага свята “Тата, мама, я – турысцкая сям’я”.

Цікава і крэатыўна шосты школьны дзень праходзіў і для выхаванцаў гімназічнага клуба “Гармонія”, якія прынялі актыўны ўдзел у канцэртнай праграме “Матуля мілая мая”. Пад час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі, педагогі гімназіі падарылі матулям і бабулям не толькі яркія музычныя нумары, але і выдадны святочны настрой!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь