Home » Навiны » 28 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой.”

 
 

28 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой.”

 

НАВІГАЦЫЯ

Навучэнцы 4 А”, 4 “В” сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет; навучэнцы 6, 8, 9 класаў – раённых спаборніцтваў па шашках, якія прайшлі на базе нашай установы. Вынік удзелу – 3 месца. Удзельнікамі гімназічнай каманды пад кіраўніцтвам педагогаў Хацкевіча І.С. і Усніча С.Р сталі Прыбыльская Ксенія (6Б), Чараповіч Алег (8А), Хвалей Максім (9А). Віншуем гімназістаў і іх спартыўных кіраўнікоў з перамогай!
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”. А выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Спартыўнае арыентаванне” прынялі ўдзел у адкрытым Кубку Дзяржынскага раёна по спартыўным арыентаванні імя М.Казея, які адбыўся на базе РЦТіК.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбным прадмеце “Матэматыка”; заняткі клуба ЮІДР, пасяджэнне клуба “Інфа” (фізікі); заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Лега-канструіраванне”, “Ключ да поспеху”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “У свеце цікавых прафесій”, “Найдзі сябе” і інш.
Навучэнцы 3 “А” і 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гадзіны да Міжнароднага дня эканоміі “Азбука Берагошы” (31.10); навучэнцы 9 класаў – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем касцёла (у рамках педагагічнага праекта “Каб любіць Беларусь маю мілую…”); навучэнцы 6,8,9 і 11 класаў –XX конкурса работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
Цікава і крэатыўна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія працягнулі рыхтавацца да традыцыйнай конкурснай шоў-праграмы “Містар гімназія – 2017”. Нагадаем, што дадзенае мерапрыемства адбудзецца 11 лістапада, у суботу. Больш падрабязна пра шоў-праграму ў хуткім часе можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 

No comments

Be the first one to leave a comment.

Post a Comment


 

НАВIНЫ »

Набор учащихся в десятые классы

Набор учащихся в десятые классы

Государственное учреждение образования «Гимназия г. Дзержинска» объявляет  набор на 2018/2019...

 
А Ваши дети дома?

А Ваши дети дома?

 
Гимназический калейдоскоп

Гимназический калейдоскоп

12 июня в нашей гимназии прошел праздник, посвященный выпуску 9 классов, «Гимназический калейдоскоп». Во...

 
Выпускной вечер “Не повторяется такое никогда!..”

Выпускной вечер “Не повторяется такое никогда!..”

...

 
Будь хозяином своей жизни

Будь хозяином своей жизни

В рамках акции «Молодёжь против наркотиков» в лагере «Эрудит» 9 июня ребята делали коллажи,...

 
Внимание! Центральная площадь приветствует выпускников 2018 года гимназии г. Дзержинска

Внимание! Центральная площадь приветствует выпускников 2018 года гимназии г. Дзержинска

Они… герои своего времени….Причём здесь совпало всё: и люди (их 53), и место ( гимназия г. Дзержинска),...

 
Запрашаем на Выпускны баль!

Запрашаем на Выпускны баль!

Паважаныя бацькі, педагогі гімназіі! Дарагія выпускнікі, навучэнцы гімназіі! Запрашаем...

 
День науки в лагере “Эрудит”

День науки в лагере “Эрудит”

Сегодня в лагере “Эрудит” состоялся День науки. Лаборант Валентин Александрович и...

 
Жизнь в “Радуге” многоцветна!

Жизнь в “Радуге” многоцветна!

С 1 июня 2018 года на базе гимназии г. Дзержинска работает летний оздоровительный лагерь дневного...

 
Делимся эффективным опытом преподавания английского языка

Делимся эффективным опытом преподавания английского языка

 В помощь учителям английского языка издательством Минского областного института развития ...