Home » Навiны » Жывая класіка

 
 

Жывая класіка

 

НАВІГАЦЫЯ

Класік бессмяротны, пакуль яго чытаюць. Бясспрэчная ісціна. Мабыць, не будзе скардзіцца на забвенне Якуб Колас, якому сёлетнім лістападам споўнілася 135 гадоў. Безліч мерапрыемстваў, прымеркаваных да яго юбілею, адбылося і адбываецца ва ўсёй краіне. Наша гімназія не выключэнне. Акрамя віктарын, класных гадзін і квеста па жыцці і творчасці Канстанціна Міцкевіча (ён жа Якуб Колас), які мяркуецца правесці ў самым хуткім часе, 15 лістапада адбылася акцыя “Гімназія чытае Коласа”. Яшчэ не забыліся ўражанні ад кастрычніцкага пранікнёнага чытання твораў юбіляркі Марыны Цвятаевай, як ў гімназічным доме загучала магутнае Коласава слова – беларускае, простае, шчырае, глыбокае… Для чытання аматары паэзіі маглі выбраць любы твор пісьменніка. І як цудоўна, што чыталіся самыя розныя вершы: сумныя і вясёлыя, жартаўлівыя і сур’ёзныя, лірычныя і грамадзянскія, дзіцячыя і “дарослыя”… Ад пяцікласнікаў да выпускнікоў – удзельнікі акцыі былі любога ўзросту. Нават першакласніца Ксенія Хацкевіч расказала на памяць любімы верш паэта. Не засталіся ў баку і настаўнікі славеснасці. Яны з задавальненнем прадэманстравалі выдатнае валоданне родным словам, што было няцяжка зрабіць на матэрыяле вывераных часам вершаў Якуба Коласа. Акцыя праводзілася ў форме свабоднага мікрафону, і таму была адкрытай, мабільнай, сучаснай. Яна стала сапраўдным святам для членаў клуба “Крынічка”, пацвердзіла тое, што творы класіка заўсёды гучаць актуальна, нават у 21 стагоддзі. Дзякуй усім арганізатарам і актыўным удзельнікам мерапрыемства. Думаецца, яно прыжывецца ў сценах гімназіі г. Дзяржынска.
Мінько Кацярына Адяксандраўна, настаўнік белаурскай мовы і літаратуры.

 

No comments

Be the first one to leave a comment.

Post a Comment


 

НАВIНЫ »

Набор учащихся в десятые классы

Набор учащихся в десятые классы

Государственное учреждение образования «Гимназия г. Дзержинска» объявляет  набор на 2018/2019...

 
А Ваши дети дома?

А Ваши дети дома?

 
Гимназический калейдоскоп

Гимназический калейдоскоп

12 июня в нашей гимназии прошел праздник, посвященный выпуску 9 классов, «Гимназический калейдоскоп». Во...

 
Выпускной вечер “Не повторяется такое никогда!..”

Выпускной вечер “Не повторяется такое никогда!..”

...

 
Будь хозяином своей жизни

Будь хозяином своей жизни

В рамках акции «Молодёжь против наркотиков» в лагере «Эрудит» 9 июня ребята делали коллажи,...

 
Внимание! Центральная площадь приветствует выпускников 2018 года гимназии г. Дзержинска

Внимание! Центральная площадь приветствует выпускников 2018 года гимназии г. Дзержинска

Они… герои своего времени….Причём здесь совпало всё: и люди (их 53), и место ( гимназия г. Дзержинска),...

 
Запрашаем на Выпускны баль!

Запрашаем на Выпускны баль!

Паважаныя бацькі, педагогі гімназіі! Дарагія выпускнікі, навучэнцы гімназіі! Запрашаем...

 
День науки в лагере “Эрудит”

День науки в лагере “Эрудит”

Сегодня в лагере “Эрудит” состоялся День науки. Лаборант Валентин Александрович и...

 
Жизнь в “Радуге” многоцветна!

Жизнь в “Радуге” многоцветна!

С 1 июня 2018 года на базе гимназии г. Дзержинска работает летний оздоровительный лагерь дневного...

 
Делимся эффективным опытом преподавания английского языка

Делимся эффективным опытом преподавания английского языка

 В помощь учителям английского языка издательством Минского областного института развития ...