Home » Навiны » Перамогі юных шахматыстаў

Перамогі юных шахматыстаў

18 лістапада на базе нашай гімназіі прайшлі раённыя спаборніцтвы па шахматах у рамках раённай Спартакіяды навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 92 юныя шахматысты Дзяржыншчыны. Нашу гімназію ў спаборніцтве прадставілі наступныя навучэнцы: Ляшэнка Арцём (4А), Прыбыльская Ксенія (6Б), Чараповіч Алег (8А), Хвалей Максім (9А). Вынік удзелу гімназістаў – 1 месца.
Напярэдадні раённых спаборніцтваў, 17 лістапада, на базе нашай установы адукацыі таксама прайшлі занальныя спаборніцтвы па шахматах, удзельнікамі якіх сталі каманды Слуцкага, Дзяржынскага, Нясвіжскага і Уздзенскага раёнаў. У склад каманды Дзяржынскага раёна ўвайшлі і два навучэнцы нашай гімназіі – Прыбыльская Ксенія (6Б) і Чараповіч Алег (8А). Вынік удзелу каманды раёна – таксама 1 месца!
Мы віншуем юных шахматыстаў з перамогамі і жадаем ім новых спартыўных дасягненняў!
Кіраўніцтва гімназіі


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь