Home » Навiны » 25 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

25 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

Навучэнцы 4 “А”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Лоўкія, дужыя, смелыя”; навучэнцы 7 класаў – першынства гімназіі па баскетболе (у рамках агульнагімназічнай спартакіяды). У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, заняткі клуба ЮІДР, пасяджэнне клуба “Эка”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Ключ да поспеху”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Я – дзіця, я – чалавек” (да Сусветнага дня правоў дзяцей (20.11)), “Тэлебачанне – цудоўны свет” (да Сусветнага дня тэлебачання (21.11)), “Добрыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны “Правілы асабістай гігіены” (у рамках дзейнасці РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы 3 “А” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; выхаванцы клуба “X-Stream” – моўнай мазаікі “The Magic of English”; выхаванцы клуба “Гармонія” – канцэртнай праграмы да Дня гімназіста.
Гімназісты таксама мелі магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах СППС, прымеркаваных да Сусветнага дня правоў дзяцей.
Карысна і захапляльна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія прынялі актыўны ўдзел пасяджэнні Дзіцячага раённага парламента, а таксама ва ўрачыстым прыём навучэнцаў 5 класаў у шэрагі гімназістаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь