Home » Навiны » 16 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

16 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

Навучэнцы 3 “А”, 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Зімовы калейдаскоп”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, пасяджэнні клубаў “Кліа”, “Інтэлект”, ЮІД; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?”, “Юны робататэхнік”, “Спартыўнае арыентаванне” (РЦТіК) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пагартаем старонкі “Чырвонай кнігі” (да Міжнароднага дня правоў жывёл (10.12)), “Эйфель Аляксандр Густаў (1832-1923)” (да 185 –годдзя з дня нараджэння (15.12)), “Чытаем разам з сябрамі” і інш.
Навучэнцы 1 “А” класа сталі ўдзельнікамі традыцыйнай акцыі “Птушкі на кармушцы”; навучэнцы 4 “В” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; выхаванцы клуба “X-Stream” – пазнавальнай гульні-майстэрні «It’s the Most Wonderful Time of the Year!… »; навучэнцы 7 “М” класа – віктарыны “У госці да … гарбаты” і класнага чаяпіцця.
Карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у абласным спартыўна-масавым свяце «Ферзь і пешка» і падрыхтоўцы да Навагодніх мерапрыемстваў для навучэнцаў 5-8 класаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь