18 снежня 2017 года падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.
Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці і творчых здольнасцяў навучэнцаў 7-11 класаў.
Матэрыялы даследчыкаў гімназіі былі прадстаўлены ў секцыі«Экалогія раслін і біяіндыкацыя».
Пры ацэнцы работ журы ўлічвала навуковую каштоўнасць матэрыялаў, арыгінальнасць ідэі, значнасць атрыманых высноваў, іх сувязь з практыкай і перспектыўнасць.
Члены журы адзначылі высокі ўзровень конкурсных даследаванняў Дораш Анастасіі і Гурыновіч Ірыны, навучэнцаў 9 класа нашай гімназіі. Дзяўчаты прымуць удзел у абласным этапе конкурсу з работай «Аднаўленне папуляцыі Neckera pennata на тэрыторыі Дзяржынскага раёна». Кіраўнік юных даследчыкаў – Яраховіч Сяргей Канстанцінавіч, настаўнік біялогіі.
Жадаем поспеху і новых дасягненняў!