Home » Навiны » 27 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботняя мазаіка”

27 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботняя мазаіка”

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Быць здаровым – гэта здорава!”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы гімназіі таксама мелі магчымасць наведаць каток. Каманда гімназіі прыняла ўдзел у Першынстве Дзяржынскага раёна па лыжным арыенціраванні, якое прайшло на базе РЦТіК.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў).
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах да Міжнароднага дня снегу (21.01), “Таццянін дзень (25.01) – гісторыя свята”, “Д.Ушакоў – 145 гадоў з дня нараджэння” (24.01)”, “Да 75-годдзя М. Пташука” (29.01) і інш.
Навучэнцы 2 “Б”, 2 “А” класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Падарожжа да любімых казачных герояў”; навучэнцы 9 класаў – моўнай гульні “Happy English makes us happy” (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”); выхаванцы клуба “ЮІД” – падрыхтоўкі да Алімпіяды па ПДР; навучэнцы пачатковых класаў – раённага конкурсу работ даследчага характару; выхаванцы клуба юных выратавальнікаў-пажарных – раённага этапу абласнога конкурсу “Школа бяспекі-2018”; навучэнцы 7-х класаў – у матэматычнай гульні “Шчаслівы выпадак” (у рамках дзейнасці клуба “Інтэлект”).
Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у творчай лабараторыі “Партфоліа лідара” і падрыхтоўцы да Вечара сустрэчы з выпускнікамі.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь