Home » Навiны » 10 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

10 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

Навучэнцы 3, 5, 6, 7, 8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны турнір па спартыўнай гульні “Два агні” (5 класы), катанне на каньках, санках, лядзянках (3, 5-8 класы), спартыўныя эстафеты (3 класы), спаборніцтвы па лыжных гонках (6-8 класы), рухомыя гульні для ўсіх жадаючых.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы гімназіі таксама прынялі ўдзел у Першынстве Беларусі па шахматах.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Юны журналіст” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў), заняткі па кітайскай мове.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пісьменнікі-юбіляры” (М. Прышвін – 145 г. з дня нараджэння, В. Дунін-Марцынкевіч –210 г. з дня нараджэння, Ж. Верн – 190 г. з дня нараджэння), “Прайшла праз дзяцінства вайна” (да Дня юнага героя-антыфашыста (08.02)) і інш. А для навучэнцаў 4 “В” і 4 “М” класаў у бібліятэцы была арганізавана пазнавальная віктарына па рэсурсазберажэнні “Будзем эканомнымі”.
Навучэнцы 2 “М”, 2 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнага рынга “Казачны дзянёк”; выхаванцы клуба “Інфа” – гарадскога конкурсу камп’ютарнага малюнка “Горад маёй мары”, а выхаванцы клуба “Кліа” – раённай алімпіяды па краязнаўстве пад дэвізам “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”.

У рамках падрыхтоўкі да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды знаўцы матэматыкі прынялі ўдзел у навучальным курсе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навучэнцы гімназіі таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага клуба для падлеткаў “Шаг наперад”, у рамках якога прайшла сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, ветэранамі афганскай вайны Дзяржынскага раёна.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь