Home » Навiны » Падведзены вынікі раённай краязнаўчай алімпіяды!

Падведзены вынікі раённай краязнаўчай алімпіяды!

10 лютага на базе нашай гімназіі прайшла VII раённая краязнаўчая алімпіяда пад дэвізам “Маю гонар быць дзяржынцам!”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 23 каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

У гэтым навучальным годзе краязнаўчая алімпіяда прайшла ў форме квэста, пад час якога ўдзельнікам каманды неабходна было выканаць заданні на шасці станцыях – “Ваяж без сакваяжа, ці наперад, у мінулае” (вуснае прадстаўленне інфармацыі пра знакамітыя помнікі (месцы) гісторыі і культуры Дзяржыншчыны), “Юны захавальнік школьнага музея” (веданне музейных тэрмінаў), “Ты вышэй усей, зямля Дзяржыншчыны маей” (прадстаўленне доказаў, чаму Дзяржынскі раён быў занесены на рэспубліканскую Дошку Гонару ў 2017 годзе), “Тайна музейнай рэліквіі” (прадстаўленне экспаната школьнага музея ў фоме экскурсіі), “Вясковыя вячоркі (прадстаўленне народных традыцый Дзяржыншчыны, вуснай народнай творчасці), “Быць светлым промнем для іншых…” (удзел у віктарыне “Жыццё і дзейнасць Ф.Э. Дзяржынскага”).

У склад гімназічнай каманды ўвайшлі наступныя навучэнцы: Рудак Анастасія (8М), Заботкін Багдан (9М), Анікевіч Анжаліка (10А), Худалей Георгій (10Б), Стражэвіч Ксенія (10Б), Верамеенка Арцём (9В). Па выніках праходжання ўсіх станцый гімназісты занялі 2 каманднае месца!

Асабістымі дыпломамі таксама адзначаны:

Рудак Анастасія – Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Ваяж без сакваяжа, ці наперад, у мінулае”,

Заботкін Багдан – Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Ты вышэй усей, зямля Дзяржыншчыны маей”,

Верамеенка Арцём – Дыплом 2 ступені ў намінацыі “Быць светлым промнем для іншых…”,

Худалей Георгій – Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Юны захавальнік школьнага музея”,

Віншуем пераможцаў і выказваем шчырыя словы падзякі ўсім тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы каманды і верыў у наш поспех: настаўнікам гісторыі Бурцавай С.У. і Гарэліку М.У., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Мінько К.А. і Хацкевіч А.Я., педагогам-арганізатарам Дубоўскай В.А. і Галавацкай Г.А., настаўніку рускай мовы і літаратуры Каладзінскай В.У., настаўніку мастацтва Сапуновай І.В. 

Чарговая перамога паказала, што любую задачу лепш і лягчэй вырашаць камандай!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь