Home » Навiны » 17 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

17 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

Навучэнцы гімназіі сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па баскетболе (8 кл.), турніру па валейболе (7-9 кл.), а таксама 4-га фінальнага этапу “Кубка Беларускай фэдэрацыі біятлона” у якасці балельшчыкаў (7-9 кл.).

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Юны журналіст” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); пасяджэнне клуба “Эка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Трагедыя і доблесць Афгана” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15.02)), “Вандроўкі з Ягоўдзікам”, “На планеце Дабрыні”, “С. Шушкевічу – 110 гадоў” і інш.

Навучэнцы 3 “А”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу малюнкаў “Паэзія зімы”; навучэнцы 8-9 класаў – сустрэчы з воінамі-афганцамі ў рамках акцыі “Абавязак і памяць” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15.02)); выхаванцы клуба “X-Stream” – майстэрні-прэзентацыі “Our Willing Hearts” (у рамках Фестываля замежных моў)”; выхаванцы клуба “Інфа” – рэспубліканскага конкурсу па Scratch-праграміраванні.

Навучэнцы 9-11 класаў наведалі заняткі вучэбных курсаў па матэматыцы для ўдзельнікаў 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды і па англійскай мове, сталі ўдзельнікамі другога этапу рэпетыцыйнага тэсціравання па вучэбных прадметах, якое прайшло на базе гімназіі.

Весела і цікава шосты школьны дзень прайшоў для актывістаў вучнёўскага самакіравання, якія сталі ўдзельнікамі раённага этапу абласных гульняўз КВЗ “У будучыню з усмешкай”. Вынік удзелу – 2 месца!

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь