Home » Навiны » 24 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

24 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Мы з татам – сапраўдныя мужчыны”, навучэнцы 9-11 класаў – традыцыйнага ваенна-спартыўнага свята “А ну-ка, хлопцы!”, а выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Спартыўнае арыенціраванне” (РЦТіК) – адкрытага першынства Дзяржынскага раёна па спартыўным арыенціраванні “Арыент-шоў-2018”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў).

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Наша харчаванне”, “Родная мова – крыніца празрыстая” (да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02)), “Дарогамі вайны” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл РБ), “100 гадоў П. Машэраву” і інш. Навучэнцам 5 класаў у бібліятэцы была прапанавана конкурсная праграма “Літаратурныя гонкі”.

Навучэнцы 6 класаў сталі ўдзельнікамі гімназічных спаборніцтваў на лепшага знаўцу правіл дарожнага руху; навучэнцы 1-4 класаў – раённых Дзён творчасці і спаборніцтваў для вучняў пачатковых класаў, якія прайшлі на базе нашай гімназіі; навучэнцы 11 класаў – XX Рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характеру (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах.

Навучэнцы 9-11 класаў наведалі заняткі вучэбных курсаў па матэматыцы для ўдзельнікаў 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды і па англійскай мове.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А. 


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь