Home » Навiны » 3 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

3 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.
Навучэнцы 3 “Б”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. Навучэнцы 5-10 класаў мелі магчымасць пакатацца на каньках, санках, ляжах, лядзянках. Гімназісты таксама прынялі ўдзел у першым этапе раённых камандных спаборніцтваў па шахматах “Белая ладдзя”, які прайшоў на базе нашай гімназіі.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа (11 кл.), факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); заняткі клуба ЮІД.
Навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа (10 клас) адправіліся з экскурсіяй ў г.Мінск, дзе яны наведалі Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, які дзейнічае на базе БДПУ імя М.Танка.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы з наркаманiяй і наркабізнесам), “Кім быць?” (для навучэнцаў 9 класаў), “Аўтары любімых нашых кніг” (да Суветнага дня пісьменніка (03.03)), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 3 класаў у бібліятэцы была прапанавана пазнавальная гульня “У свеце прафесій”.
Навучэнцы 5 класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Мы і права”; хлопчыкі і дзяўчынкі 6 “Б” класа – калейдаскопа віншаванняў “23+8”; навучэнцы 2 “В”, 3 “Г” класаў – майстар-класа “Дарыце мамам кветкі”; выхаванцы клуба “X-Stream” – віктарыны “The Women Who Changed the World” (для 7 класаў); актывісты вучнёўскага самакіравання – лабараторыі поспеху “Партфоліа лідараў” (для 7-8 класаў).
Гімназісты таксама змаглі наведаць выставу навукова-інжынерных праектаў навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair-2018» (у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “ТэхнаДом”).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь