Home » Навiны »      Нам гэта цікава…

     Нам гэта цікава…

   У гуртку “АВС” займаюцца пяцікласнікі, якія з задавальненнем вывучаюць польскую мову. І разам з тым яны з захапленнем удзельнічаюць у конкурсах і святах на польскай мове.

   17 сакавіка гэтага года ў Мінску адбыўся агляд-конкурс чытальнікаў – аматараў польскай дзіцячай паэзіі. Ён быў прысвечаны Вандзе Хатомскай, якая выдала каля двухсот кніг для дзяцей. Яе імя стаіць у шэрагу такіх вядомых польскіх дзіцячых паэтаў, як Ян Бжэхва і Юліян Тувім.

   Як сапраўдныя артысты паказалі сябе пры чытанні жартоўных вершаў Ванды Хатомскай вучні пятых класаў Аліса Сікорская, Соф’я Сахвон і Ігнат Варывончык.

   Такія выступленні дапамагаюць раскрыцца вучням і садзейнічаюць пашырэнню іх ведаў пры вывучэнні замежных моў.

Настаўнік польскай мовы Шчарбіна Б.У.

P.S. Хочацца  адзначыць, што ў гэтым навучальным годзе  Браніслава Уладзіміраўна  была ўзнагароджана   Медалём  Міністэрства народнай адукацыі  Рэспублікі Польшча   за асаблівыя заслугі ў галіне адукацыі і выхавання  дзяцей. Уручэнне медаля і пасведчання адбылося ў Доме дружбы ў Мінску, уручыў Медаль Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РП у Беларусі Конрад Марцін Паўлік.  Мы ганарымся, што такія настаўнікі працуюць у нашай гімназіі!


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь