Home » Навiны » 17сакавіка  гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

17сакавіка  гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “Масцярыца”, “Што? Дзе? Калі?”, “Юны журналіст” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); заняткі па вывучэнні кітайскай мовы; пасяджэнне клуба “Кліа”; падрыхтоўка да раённага свята “Баль! Баль! Баль!”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Блакітныя стужкі Беларусі” (да Міжнароднага дня рэк), Асноўны закон краіны” (да Дня Канстытуцыі РБ (15.03)), “Веснавыя перамены ў прыродзе”, “Яны жывуць побач з намі” і інш.

Навучэнцы 2 “М”, 2 “Г” класаў у суботні дзень сталі ўдзельнікамі конкурсу на лепшы плакат “Пажарным можаш ты не быць…” і майстар-класа “Беларускія традыцыі і абрады” у ЦТДіМ; навучэнцы 6 класаў – мерапрыемства паралелі 6 класаў; навучэнцы 2-4 класаў – экскурсіі ў Несвіжскі замак; выхаванцы клуба “Гармонія” – канцэрта інструментальнай музыкі на базе гімназіі і ўрачыстай часткі раённай спартакіяды прадстаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу на базе ДЗЮСШ; актывісты БРПА і БРСМ – занальнага тура абласнога этапу V Рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага марафону “Будзь здаровым!” і у раённага конкурсу агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!”.

Гімназісты таксама прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах і ў абласным аглядзе-конкурсе чытальнікаў аматараў польскай дзіцячай паэзіі

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь