Home » Навiны » Баль! Баль! Баль!

Баль! Баль! Баль!

 

Баль адшумеў.
Палац стаіць маўкліва.
Няма даўно магнатаў, каралеў.
І толькі панна чорная ў Нясвіжы
Блукае цьмянай постаццю між дрэў.

Каго шукае беднае стварэнне?
Аб чым гаворыць гэты дзіўны стан?
Адну з легендаў пра яе з’яўленне
Нам Дудараў калісьці падказаў.

Баль! Баль! Баль! Не адно пакаленне вучняў прайшло праз гэта свята, якое з’яўляецца брэндавым адукацыйным мерапрыемствам Дзяржынскага раёна. Ён традыцыйна праводзіцца на вясенніх канікулах і стаў своеасаблівай формай далучэння вучняў да гістарычнай літаратурнай спадчыны праз тэатралізаваную інтэрпрэтацыю вядомых класічных твораў.
Сёлета ДУА “Гімназія г.Дзяржынска” прапанавала ўдзельнікам гэтага свята пастаноўку па п’есе выдатнага беларускага драматурга Аляксея Дударава “Чорная панна Нясвіжа”. Сюжэт п’есы заснаваны на рэальных гістарычных падзеях, з выкарыстаннем легенды пра тое, што вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна легенды – гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай Барбары Радзівіл. Драматычная паэма Аляксея Дударава напісана на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта.
Трагедыя, закранутая Дударавым, не пакінула вучняў абыякавымі, і таму сярод прапанаваных твораў мы спыніліся менавіта на легендзе пра Барбару. Падчас падрыхтоўкі артысты сутыкнуліся з сапраўднымі выпрабаваннямі, як і сама гераіня. Трупа наша неаднаразова мянялася, як і мяняўся сюжэт самой пастаноўкі, удзельнікамі якой сталі вучні 9-х і 10-х класаў. Перад намі была пастаўлена складаная задача, але мы яе пераадолелі. Працавалі мы натхнёна, разам, па-сяброўску, настаўнікі – вучні – бацькі.
У працэсе работы да нас далучыліся малады пачынаючы рэжысёр Сергіенка Уладзімір Уладзіслававіч і харэограф Цімашэнка Святлана Францаўна. Працавалі да сёмага поту, але гэта дало свае плады: канчатковая мэта дасягнута, мы выступілі, зрабілі першыя крокі на сцэне, далучыліся да літаратурнай спадчыны, яшчэ больш зблізіліся, пасябравалі. Магчыма, мы не дасягнулі самай высокай адзнакі журы, але вучні гімназіі, як заўжды, паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, артыстызм і вялікую працаздрольнасць. Перад прэм’ерай Уладзімір Уладзіслававіч сустрэўся з самім Аляксеем Дударавым, яшчэ раз параіцца наконт пастаноўкі, той, здзівіўшыся выбранаму твору, сказаў, што выбралі п’есу мы адну з самых складаных для ўзросту нашых навучэнцаў, даў слушныя парады наконт пэўных момантаў у тэксце, а пасля пажадаў арцістам выдатнай прэм’еры. Мне, як кіраўніку, здаецца, што з пастаўленай задачай мы справіліся.
Нельга абысці ўвагаю тых артыстаў, якія, хоць і нядоўга, усяго 15 хвілін, але зіхацелі на сцэне, раскрылі свае таленты, адкрылі частачку сваёй юнай душы. А гэта дзеючыя асобы і выканаўцы: Барбара – Петухова Вольга, Каралева Бона – Валахановіч Сняжана, Бжэнка – Грыневіч Яна, Жыгімонт – Кадлубовіч Сямён (дыплом за лепшую мужчынскую ролю), Мнішак – Худалей Георгій, Радзівіл Чорны – Мазур Уладзіслаў, Радзівіл Руды – Брычкоўскі Уладзіслаў, танцуючыя: Вялічка Вераніка, Доўнар Анастасія, Янушкевіч Максім, Высоцкая Кацярына і Башмакоў Уладзімір.
Хочацца выказаць самыя шчырыя словы падзякі ўсім, хто дапамагаў нам у падрыхтоўцы да гэтага мерапрыемства: у падборы касцюмаў, у выкананні прычосак для нашых прыгажунь, у падрыхтоўцы танцаў і іншых арганізацыйных момантах. Усім шчырае дзякуй!
Хацкевіч А.Я.мастацкі кіраўнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь