Home » Навiны » 21 красавіка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Маладосць. Здароўе. Прыгажосць”.

21 красавіка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Маладосць. Здароўе. Прыгажосць”.

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы 3-4 класаў сталі ўдзельнікамі Дня прыгуна ў вышыню.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “Праграмаванне для дзяцей” і інш.; заняткі па вывучэнні кітайскай мовы; пасяджэнне клубаў “Інтэлект”, “Крынічка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Краіна замкаў” (да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18.04)), “Мы і наша Зямля” (да Сусветнага дня Зямлі (22.04)), “Новыя кнігі” і інш.

Навучэнцы 1 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны ведаў памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы “Чарнобыльскі набат”; навучэнцы 9-х класаў – круглага стала “Атамная трагедыя ХХ стагоддзя”; навучэнцы і педагогі гімназіі – працоўнага дэсанта “Квітней, гімназія!” (у рамках рэспубліканскага суботніка); выхаванцы клуба “Эка” – абласнога турніра юных хімікаў; навучэнцы 4-9 класаў – 1-га дня раённай алімпіяды па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”.

Гімназісты таксама прынялі ўдзел і сталі пераможцамі наступных раённых мерапрыемстваў – раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху (1 месца); раённы прававы турнір па прававой асвеце навучэнцаў 8, 9, 10 класаў (1 месца); раённая алімпіяда па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” (3 месца).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь