Home » Навiны » 5 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Мы – нашчадкі Перамогі!..”

5 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Мы – нашчадкі Перамогі!..”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”. Навучэнцы 6-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў па футболе.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі Школы ранняга развіцця; факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Праграмаванне для дзяцей” “ABC”, “Lingwista”, Miłośniki języka polskiego” і інш.; адбылося пасяджэнне клуба “Інфа”; у рамках дзейнасці гуртка “Sweet-дызайн” прайшоў майстар-клас па вырабе кветак для ўпрыгожвання святочнай калоны ў Дзень Перамогі.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Славім вялікі подзвіг” (да Дня Халакосту (02.05)), “Чытаем нашых землякоў” (да 95-годдзя А. Салаўя), “Вайна на старонках кніг” (да Дня Перамогі), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 4 класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі круглага стала да Дня друку “Пагартаем старонкі часопісаў” (05.05).
Навучэнцы 5 класаў адправіліся на экскурсію ў г.Мінск, дзе яны змаглі наведаць Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; навучэнцы 2 “А”, 2 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны ведаў “Мы да зямлі паклонімся салдатам”, прымеркаванай да Дня Вялікай Перамогі; навучэнкі 7 класаў – інтэрактыўнага дыялога “Прыгажосць і праца крочаць разам”, арганізаванага педагогам сацыяльным Фурса І.В.
Навучэнцы 4-9-х класаў годна прадставілі нашу гімназію на раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”, якая прайшла на базе нашай установы.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь