Home » Навiны » 19 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.

19 мая шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.

Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі Школы ранняга развіцця, Школы юнага фізматыка; факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Праграмаванне для дзяцей” “Юны журналіст” і інш.; адбыліся пасяджэнні клубаў “Кліа” і “Інтэлект”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Усё пачынаецца з сям’і”, “Што чыталі вашы бацькі”, “Как сберечь хорошую погоду” (да Сусветнага дня метэаралогіі (20.05)), “Новыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 1 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны ведаў “Бяспечнае лета”; навучэнцы 5-6 класаў – конкурса малюнкаў на асфальце і турніра па піянерболе, прымеркаваных да Дня піянерыі ў Рэспубліцы Беларусь; навучэнцы 9 “А” класа – экскурсіі па раённым краязнаўчым маршруце № 5; хлопчыкі і дзяўчынкі 5 “Б” класа – мерапрыемства СППС “Быць здаровым – здорава!”; выхаванцы клуба “Гармонія” – абласнога этапу творчага конкурсу “Майскі фэст”. На працягу дня ў галерэі гімназіі працавала выстава фотаработ “Быць піянерам – класна!”. Актывісты БРПА таксама сталі ўдзельнікамі рэпетыцыі гульнявой праграмы для будучых акцябрат, якая пройдзе 21 мая, у панядзелак.
Прайшоў бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў будучых першакласнікаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь