Home » Навiны » Лета – самы лепшы час для турыстычных паходаў!

Лета – самы лепшы час для турыстычных паходаў!

2 чэрвеня вучні 8 “В” класа разам з бацькамі і класным кіраўніком Бурцавай С. У. адправіліся ў вандроўку па вывучэннi гісторыка-культурнай спадчыны Дзяржынскага раёна. Маршрут закрануў вёскі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Дзяржыншчыны: Ст. Рудзіца – Н. Рудзіца – Воўка – Баравое – Дзягільна.
Паводле пісьмовых крыніц, гісторыя большасці названых населеных пунктаў адносіцца да 16 стагоддзя. Тады яны ўваходзілі ў склад Койданаўскага графства. Уладальнікам зямель у той час быў вядомы магнацкі род Радзівілаў.
Адметным аб’ектам абранага маршруту была капліца-пахавальня Дыбоўскіх канца 19 стагоддзя, размешчаная на ўскраіне дарогі Баравое – Дзягільна. Побач з капліцай знаходзіцца пахаванне настаяцеля Рудзіцкай царквы Уладзіміра Елісеевіча Квяткоўскага. Але найбольшае ўражанне засталося ад колькасці помнікаў, прысвечаных гераічнаму мінуламу беларускага народа перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Выказваем шчырую падзяку Булыгінай Г.В. і Чарнігаву В.Л. за дапамогу ў правядзенні пахода.
Вучні і класны кіраўнік 8 “В” класа Бурцава С.У.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь