Home » Галерэя » Выпускной вечер “Не повторяется такое никогда!..”

Выпускной вечер “Не повторяется такое никогда!..”

 Выступление Людмилы Гуринович от имени родителей:

“Вітаю ўсіх у гэтай святочнай зале: паважаныя настаўнікі, госці, бацькі, дарагія дзеці!

Як хутка ідзе час… Залаты час, асабліва для нас, бацькоў,  калі дзеці –побач, настаўнікі – на сувязі, а гімназія –у цэнтры горада.  Але…

Назад не прыдзе хваля тая,

Што з быстрай  рэчкай уплывае.

 Ад імя бацькоў хачу выказаць Вам словы падзякі за Ваша вялікае цярпенне, такт, уменне знайсці ключык да кожнага дзіцяці, за Вашу здольнасць быць не толькі настаўнікамі вучняў, а і сябрамі дзяцей, іх дарадцамі.І самае галоўнае разам з ведамі Вы пасялілі ў іх сэрцы веру ў сябе, у свае сілы. Таму і мы упэўнена гядзім на будучае нашых дзяцей.

Ад усей душы жадаем Вам запамінальнага летняга  адпачынку, каб Вашы душэўныя і фізічныя сілы набылі моц для новых крэатыўных ідэй, творчых праектаў і любімых дамашніх спраў. Жадаем Вам неверагоднага цярпення, разумення блізкіх людзей, бадай самага неабходнага ў Вашай складанай і такой важнай прафесіі. Няхай заўседы побач будзе дабрыня і шчасце. Пазітыву Вам і яркіх эмоцый!”


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь