Home » Навiны » У шосты школьны дзень давайце будзем РАЗАМ!

У шосты школьны дзень давайце будзем РАЗАМ!


Дарагія вучні! Паважаныя бацькі, педагогі!
І ўсе, каму проста цікава!
У 2018/2019 навучальным годзе ў нашай ўстанове рэалізуецца педагагічны праект “Гімназічная субота, або колькі субот – столькі і праектаў”.
Запрашаем усіх вас стаць актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у гімназіі ў рамках шостых школьных дзён.
Вас чакаюць:
спартыўныя спаборніцтвы,
інтэлектуальныя турніры,
конкурсныя праграмы,
працоўныя акцыі,
экскурсіі і паходы,
квэст-гульні,
прафарыентацыйныя сустрэчы і канферэнцыі,
заняткі ў шматлікіх гуртках, студыях, секцыях, клубах,
бібліятэчныя гадзіны,
прававыя гульні і псіхалагічныя трэнінгі,
мерапрыемствы для піянераў і членаў ГА “БРСМ”,
заняткі ў “Школе абітурыента”,
факультатыўныя заняткі і кансультацыі па вучэбных прадметах,
заняткі ў міжшкольным педагагічным класе і многае-многае іншае – цікавае і захапляльнае!
Прыходзьце – мы чакаем вас!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь