Home » Галерэя » Дэвіз новага навучальнага года: “Быць лепшымі!”

Дэвіз новага навучальнага года: “Быць лепшымі!”

1 верасня празвінеў першы званок для тых, хто ўпершыню пераступіў парог нашай гімназіі, і для тых, хто прыходзіць сюды ўжо не ў першы раз.

1, 9, 11 класы прайшлі круг гонару перад усімі вучнямі, педагогамі і бацькамі. Выпускаючы ў неба паветраныя шары, яны загадалі, каб гэты навучальны год стаў для іх лёгкім, цікавым і насычаным на запамінальныя падзеі. Многа добрых пажаданняў вучні пачулі ад дырэктара гімназіі Л.С.Паўхлеб і ганаровых гасцей свята, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяржынскага райвыканкама Я.В.Скарабагатага, спецыяліста па кадрах адкрытага акцыянернага таварыства “Крутагор’е-Петкавічы” Л.М.Кадлубовіч, ідэолага адкрытага акцыянернага таварыства “ДЭМЗ”А.К.Каробкінай, метадыста вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызму Дзяржынскага райвыканкама Н.А.Алейнікавай, намесніка начальніка Дзяржынскага РАУС І.А. Калошы, намесніка начальніка Дзяржынскага аддзела па надзвычайных справах Д.А.Дзяргая, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх У.А. Бойка. Прадстаўнік бацькоўскага камітэта 8 “Б” класа Гладкі І.В. павіншаваў усіх прысутных са cвятам і падарыў спартыўны інвентар.

Адзінаццацікласнікі ўручылі падарункі першакласнікам і зачыталі наказ, а першакласнікі, у сваю чаргу, паабяцалі быць добрымі вучнямі. Адным з урачыстых момантаў свята стала ўручэнне падарунка ад Прэзідэнта РБ А.Р.Лукашэнкі ўсім 142 першакласнікам.

Нам вельмі прыемна, што напярэдадні новага навучальнага года вучні 2 “М” класа сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Букет дабрыні” і атрымалі падзяку Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі хворым дзецям “Шанс”.

Вучні разам з бацькамі пералічылі грошы на лячэнне дзяцей, якія з-за цяжкага захворвання не могуць у гэтым годзе парадавацца першаму школьнаму дню.

Адны з лепшых вучняў гімназіі – Анікевіч Анжаліка, вучаніца 11 “А” класа і Худалей Георгій, вучань 11 “Б” класа –  па традыцыі вынеслі сімвал ведаў – гімназічную саву А першы званок у новым навучальным годзе далі вучаніца 1 “А” класа Бычынская Сафія і вучань 11 “А” класа Янушкевіч Уладзіслаў.

Вядучыя свята, Верамеенка Арцём, Рудак Анастасія, Кручок Марыя і Кузаўкоў Ягор, нагадалі ўсім вучням, што ў новы навучальны год неабходна ўзяць з сабою любоў да малой радзімы, павагу да настаўнікаў, гімназічныя традыцыі, карысныя парады старшакласнікаў, здароўе і добры настрой, падтрымаць які дапамагалі, як заўсёды, яркія і вясёлыя песні, падрыхтаваныя ўзорнай студыяй “Новыя імёны”.

А ў канцы свята ўсе вучні, настаўнікі, бацькі гучна хорам агучылі дэвіз новага навучальнага года: “Быць лепшымі!”. І няхай так і будзе!

Поспехаў у новым навучальным годзе, гімназія!

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская

 

 


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь