Home » Навiны » Святочны ўрок: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”

Святочны ўрок: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”

Вось і прагучаў першы званок , які абвясціў аб пачатку новага навучальнага года! Гімназія гасцінна сустрэла сваіх навучэнцаў, настаўнікаў, бацькоў і ганаровых гасцей.
Па традыцыі прайшоў першы святочны ўрок . Яго тэма: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Ён быў прысвечаны нашай малой радзіме – Дзяржыншчыне. На гэтым уроку ішла размова пра наш горад, раён,узгадваліся важнейшыя прамысловыя прадпрыемствы, розныя ўстановы … І канечне ж, мы гаварылі пра галоўнае багацце нашай малой радзімы – пра нашых землякоў.
На сустрэчу з дзесяцікласнікамі мы запрасілі Круглік Людмілу Уладзіміраўну, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Той час, калі праходзіла мерапрыемства, праляцеў вельмі хутка, бо было вельмі цікава. Галоўная ідэя гэтай сустрэчы заключалася ў тым, каб мы ўсвядомлі, што для кожнага з нас Радзіма – гэта і наша Рэспубліка Беларусь, і наш родны горад Дзяржынск, і нашы сем’і. І ў вершах, якія чытала Людміла Уладзіміраўна, гэта ідэя гучала.
Гучалі таксама вершы і пра каханне, і пра прыгажосць нашай прыроды, і пра мову… Нават пагулялі ў пераклад з рускай мовы на беларускую радкоў вершаў паэтэсы.
Развітаючыся з госцяй, мы шчыра дзякавалі ёй за сустрэчу, за тое, што яна дапамагла нам яшчэ больш уважліва паглядзець вакол сябе, адчуць сябе адказнымі за тое, каб наша малая радзіма і далей развівалася і квітнела.

А.И. Волчанка, класны кіраўнік 10 “А” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь