Home » Навiны » 15 верасня шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Піянер – значыць “першы”!”

15 верасня шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Піянер – значыць “першы”!”

Навучэнцы 3 “Г”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў “Вясёлыя старты”.

 У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Гармонія” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – наш гонар!”, “Кніжны калейдаскоп”, “Новыя кнігі” і інш.

Навучэнцы 3 “А”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнага конкурсу “К книге и чтению – через досуг и общение”, прымеркаванага да Дня бібліятэк (15.09), навучэнцы 6 класаў – пазнавальнай гадзіны “Беларусь і косма”; актывісты ГА “БРПА” – квест-гульні “Мы – патрыёты”, раённага свята “Піянер.by”, пасяджэння раённага Савета ГА “БРПА”, прымеркаваных да Дня нараджэння БРПА.

Гімназісты таксама наведалі Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй, дзе сталі ўдзельнікамі факультатыўных заняткаў па прафарыентацыі.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь