Home » Навiны » 22 верасня пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

22 верасня пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

22 верасня шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.
Навучэнцы 2 “А”, 2 “Б”, 2 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс) і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка” і інш. Прайшлі падрыхтоўка да Дня настаўніка і падрыхтоўка да Дня нараджэння піянерскай дружыны гімназіі г.Дзяржынска.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Мір патрэбны ўсім” (да Дня міру (21.09), “Як зберагчы добрую пагоду”, “Ачысцім планету ад смецця!” (да Тыдня Сусветнай акцыі “Мы чысцім свет” (21-27.09), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 4-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Што? Дзе? Чаму?”.
Навучэнцы 3-4 класаў сталі ўдзельнікамі квест-гульні “У пошуках згубленага скарбу” і мерапрыемства клуба “X-Stream” “Enjoy your English”, якое прайшло ў форме моўнай гульні; навучэнцы 5 класаў – гульні-практыкума «Я – дома, Я- в школе, Я – среди друзей», арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В., навучэнцы 7 класаў – інтэлектуальнай гульні “Цудоўны свет раслін”; выхаванцы клуба ЮІД – шэрага мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнагая дня без аўтамабіля (22.09), а менавіта: спаборніцтваў сярод аматараў фігурнага кіравання веласіпедам і аматараў роллер спорту “Свет без машын” і флэш-акцыі “Флікер” – мой сябар!.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь