Напрыканцы верасня 8 “А” і 8 “М” класы наведалі Дзяржынскі раённы краязнаўчы музей, у якім была прадстаўлена выстава “Святая зямлі маёй”, прысвечаная Валянціне Мінскай. Экскурсаводам была сам дырэктар установы Галіна Віктараўна Вашкевіч. Вучні змаглі ўбачыць карціны, прысвечаныя жыццю Валянціны і месцу яе пахавання, напісаныя падчас пленэра, а таксама фотаздымкі розных момантаў, звязаных з ушанаваннем памяці святой. Кожны знайшоў тую карціну, якая закранула пэўную струну ў яго душы. Некаторыя былі здзіўлены тым, што святая Валянціна жыла зусім нядаўна, ў 20-м стагоддзі. Некаторых уразілі цуды, здзейсненыя святой пры жыцці і пасля смерці. Экскурсія, безумоўна, была карыснай для ўсіх яе ўдзельнікаў, нагадала аб важных рэчах у жыцці, прымусіла задумацца пра вечнасць.
Мінько К.А., класны кіраўнік 8 “М” класа