Home » Навiны » Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!

Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!

06 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

Навучэнцы 4 “Б”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка” і інш. Прайшлі падрыхтоўка да Дня маці і падрыхтоўка да конкурснай праграмы “Містар гімназіі-2018”. Пачалі сваю работу гурткі “Моднае хобі” і “Праграміраванне для дзяцей”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Музычная мазаіка” (да Сусветнага дня музыкі), “Яны жывуць побач з намі” (да Сусветнага дня абароны жывёл), “Новыя кнігі” і інш.

Навучэнцам 4-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Як дзікія жывёлы сталі хатнімі”, хлопчыкі і дзяўчынкі таксама праглядзелі і абмеркавалі фільм “Спирит-душа прерий”.

Навучэнцы 3 “М” і 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі занятка школы эканамічнага поспеху “Вывучаешь мір фінансаў – атрымаешь болей шансаў”; навучэнцы 9-х класаў – інтэрактыўнай гадзіны “Хімія ў задачах і ў паўсядзённым жыцці”; выхаванцы клуба “Гармонія” – музычнай гасцёўні “Нас яднае малая Радзіма”; навучэнцы 4-х класаў – гульні-практыкума “Я выбіраю бяспечнае дзяцінства”, арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В.; актывісты вучнёўскага самакіравання – акцыі “Дом без адзіноты” (да Дня настаўніка).

Усе, хто прыйшоў у суботу гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь