Home » Навiны » “Я рукі матчыны цалую…”

“Я рукі матчыны цалую…”

13 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”
Навучэнцы 4-8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”, у межах якога прайшлі: святочныя эстафеты для 4В, 4Г класаў, спартыўная гульня “Два агні” для 5 класаў, спаборніцтвы па футболе для 6 і 7 класаў, турнір па баскетболе для 8 класаў і рухомыя гульні на свежым паветры для ўсіх жадаючых.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя” і інш. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пад зоркай маці”, “Жыццё – вечная вандроўка” (да 130-годдзя Я. Драздовіча), “Пісьменнікі-юбіляры” (да 105-годдзя Э. Агняцвет), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 4 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Што прынёс нам паштальён?” (да Сусветнага дня пошты (09.10).
Навучэнцы 4 “А” і 4 “Б” класаў выпусцілі святочную газету да Дня маці “Матуля мілая мая…”; навучэнцы 6 класаў сталі ўдзельнікамі гульні-спаборніцтва “Вучымся, гуляючы!” (клуб “Інтэлект”); навучэнцы 3-4 класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “The Joy Of Learning English. Mix”; навучэнцы 9 і 11 класаў – заняткаў Школы юных фізікаў у БДУ; навучэнцы 9 “В” класа – заняткаў па дапрафесійнай падрыхтоўцы на базе ААТПЛ; навучэнцы 2 “Б” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; навучэнцы 8 “А” класа – гульні-практыкума “Цікавая прапанова, ад якой цяжка адмовіцца”, арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В.; выхаванцы клуба “Гармонія”, актывісты БРПА, БРСМ – музычнага праекта да Дня маці “Вам, любімыя нашы матулі, прысвячаем…”.
Выхаванцы гурткоў па вывучэнні польскай мовы годна прадставілі нашу ўстанову у абласным конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі імя А. Міцкевіча. Дзве гімназічныя сям’і таксама прынялі ўдзел раённым турысцкім свяце “Тата, мама, я – турысцкая сям’я!”.
Усе, хто прыйшоў у суботу ў гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма” і выставу творчых работ “Мая матуля – масцярыца!”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь