Home » Навiны » 20 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “PROДзяўчынкі – малайчынкі!”

20 кастрычніка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “PROДзяўчынкі – малайчынкі!”

Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Здароўе – гэта здорава!”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Яда шкодная і карысная” (да Сусветнага дня харчавання (16.10)), “Сусветны дзень хлеба” (16.10), “Знакомься: Интернет!” (да Дня нараджэння Інтэрнэта (21.10)), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 3 “А” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Прафесія – повар” (да Міжнароднага дня повара (20.10)).

Навучэнцы 4 “Г” і 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі квэст-гульні “Па-за старонкамі школьнага падручніка”; выхаванцы клуба “Інфа” – гульні-спаборніцтва “Займальная фізіка”; навучэнцы 5-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “Let’s have fun with English!”; навучэнцы 10-х класаў – працоўнага дэсанта “Чыстая гімназія – чысты горад!” (у межах рэспубліканскага месячніка); актывісты вучнёўскага самакіравання – пасяджэння ДРП (на базе СШ № 2 г.Дзяржынска); навучэнцы 9 “В” класа – заняткаў па дапрафесійнай падрыхтоўцы на базе ААТПЛ; навучэнцы 2 “В” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; навучэнкі 8-11 класаў – першага прафарыентацыйнага мітапа “ProGirls”.

На базе гімназіі прайшоў занальны этап абласных гульняў КВЗ “Асенні марафон”. Кожны, хто прыйшоў у суботу ў гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма”, якая знаходзіцца ў гімназічнай галерэі.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь