Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі” (бокс), “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “У свеце цікавых прафесій”, “Бібліятэка запрашае сяброў” (да Міжнароднага дня школьных бібліятэк (22.10)), “Міжнародны дзень анімацыі” (28.10), “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 6-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у прафарыентацыйнай гульні “Знайдзі сябе”.
Навучэнцы 2 “А” і 3 “А” класаў сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Падарожжа ў краіну казак”; выхаванцы клуба “Эка” – мерапрыемства па распрацоўцы мадэляў постараў і флаераў для Міжнародных экалагічных акцый; навучэнцы 10-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “English Grammar. Off the bitten track”; выхаванцы секцыі па таеквандо – міжнародных спаборніцтваў “Кубак Еўропы па таеквандо”; навучэнцы 9-х класаў — працоўнага дэсанта “Чыстая гімназія – чысты горад!” (у межах рэспубліканскага месячніка); навучэнцы 9-11 класаў – заняткаў Школы юных фізікаў у БДУ (у межах інавац. праекта) і XXI конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці; выхаванцы клуба “Гармонія” – Міжнароднага дзіцячага творчага конкурсу “Uwaga talent. Минск-2018” і раённага семінара-практыкума “Асаблівасці, метады і прыёмы работы па харэаграфіі з малодшым школьным узростам” (у межах дзейнасці РЦ “Школа выхавання праз мастацтва”); навучэнцы 5-х класаў — квест-гульні “Мы выбіраем ЗЛЖ!” (у межах дзейнасці РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы 9 “В” класа – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я Купалы; навучэнцы 2 “Г” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; навучэнцы 2 “М” класа – экскурсіі ў экамузей “Свет пчол” (Валожынскі р-н, в.Барок); выхаванцы гуртка “Юны турыст” – адкрытага Кубка Дзяржынскага раёна па спартыўным арыентаванні імя Марата Казея.
На базе гімназіі прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Ёлка-Фэст”. Вынік удзелу педагогаў гімназіі ў творчым спабортніцтве – перамогі ў намінацыях “Лепшая сюжэтна-гульнявая праграма” і “Лепшая Снягурка”.
Кожны, хто прыйшоў у суботу ў гімназію, змог наведаць выставу фотаздымкаў “Мая малая радзіма”, якая знаходзіцца ў гімназічнай галерэі, і выставу творчых работ навучэнцаў 1-4 класаў з садавіны і агародніны “Шчодрыя дары восені” на рэкрэацыі першага паверха.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.