Home » Галерэя » Шосты школьны дзень -17 лістапада

Шосты школьны дзень -17 лістапада

17 лістапада шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “ПроДзяўчынкі – гэта клас! Далучайцеся да нас!”.
У суботні дзень навучэнцы 4-х класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, першы этап РТ па вучэбных прадметах; пасяджэнне клубаў “Эка” і “X-Stream”; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Lingwista” “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Новыя кнігі”, “Што такое Талерантнасць” (да Міжнароднага дня талерантнасці (16.11)), “Курыць не модна, модна быць здаровым” (да Міжнароднага дня адмовы ад курэння (15.11)) і інш. Навучэнцам 3-х класаў у бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “У свеце казак” і гутарцы з элементамі гульні “Добрым быць проста!”.
Выхаванцы гуртка “Што? Дзе? Калі?” сталі ўдзельнікамі раённых краязнаўчых чытанняў, прымеркаваных да 190-годдзя з Дня нараджэння Э. фон Гуттэн-Чапскага; навучэнцы 3 “А” класа – віктарыны “Ці ведаеш ты сваю краіну?”; навучэнцы 7-х класаў – інтэлектуальнай гульні “Зялёны сябар” (клуб “Эка”) і пазнавальнай гадзіны “English is fun to learn!” (клуб “X-Stream”); навучэнцы 3-4 класаў – экскурсіі ў музейны комплекс “Дудуткі”; навучэнкі 8-11 класаў – другога прафарыентацыйнага міпата “ProGirls”; актывісты вучнёўскага самакіравання – падрыхтоўкі да прыёму навучэнцаў 9-10-х класаў у шэрагі БРСМ;
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь