Home » Навiны » “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

“Гімназія – наш шлях у будучыню!”

“Гімназія – наш шлях у будучыню!” Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 24 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4Б, 4Г класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнні гімназічных клубаў; выстава-продаж бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Робататэхніка”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Есць правы і есць абавязкі” (да Сусветнага дня дзяцей (20.11)), “Пісьменнікі-юбіляры” (да 70-годдзя Я.Янішчыц, 105-годдзя В.Драгунсканга), “Тэлебачанне – цудоўны свет” (да Сусветнага дня тэлебачання (21.11)) і інш. Навучэнцам 3-х класаў у бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Кнігі на ўсё жыццё”, прымеркаванай да 110-годдзя М. Носава.
Навучэнцы 3В, 4Г класаў сталі ўдзельнікамі інтэлект-шоў “Хачу ўсё ведаць!”; навучэнцы 7-х класаў – інтэлектуальнай гульні “Зорны час” (клуб “Інтэлект”); навучэнцы 8-х класаў – літаратурнай гасцёўні “Паэты –юбіляры восені” (клуб “Крынічка”); навучэнцы 9-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “Чароўны свет англійскай граматыкі”; выхаванцы клуба “Гармонія” – канцэртнай праграмы “Таленты гімназіі”; актывісты вучнёўскага самакіравання – пасяджэння дзіцячага раённага парламента (на базе СШ № 2 г.Дзяржынска); навучэнцы 5-х класаў, бацькі, кіраўніцтва гімназіі, педагогі – урачыстага мерапрыемства “Дзень гімназіста”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь