Home » Навiны » Па выніках тыдня клуба “КЛІА”

Па выніках тыдня клуба “КЛІА”

У нашай гімназіі ёсць добрая традыцыя праводзіць прадметныя тыдні. Цікавым і насычаным быў мінулы тыдзень для настаўнікаў гісторыі і іх вучняў.
26 лістапада на рэакрыацыі другога паверха прайшло адрыццё Тыдня гісторыі і грамалазнаўства. Вучні 9 “В” класа, класным кіраўніком якога з’яўляецца настаўніца гісторыі Бурцава Святлана Уладзіміраўна, прадставілі прэзентацыю і прывялі цікавыя факты пра нашу Беларусь. Гучалі прыгожыя вершы і пяшчотныя словы аб родным краі. У гэты ж дзень была праведзена пазнавальная гульня для вучняў 5-х класаў па гісторыі Старажытнага свету.
Вучням гімназіі былі прадстаўлены сусветна вядомыя помнікі гістарычнага мінулага, якія неабходна было пазнаць і расказаць пра іх настаўнікам гісторыі. А выбіраць было з чаго! Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі гэтага конкурсу сталі вучні 10-х класаў, за што яны і атрымалі высокія адзнакі. Мадайцы!
На працягу тыдня вучні 5 – 6 класаў сталі ўдзельнікамі выставы малюнкаў “Старажытны Усход” і “Феадальная Еўропа”. Чаго тут толькі не было! Вавілонская вежа, сярэдневяковыя кірмашы, сюжэты бітваў Русі з мангола-татарамі, егіпецкія піраміды і сфінкс, помнік кахання Тадж-Махал…
Упершыню ў гэтым навучальным годзе да мерапрыемстваў мы далучылі вучняў 4-х класаў, якія пры падтрымцы сваіх класных кіраўнікоў сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні. Класы паказалі высокі ўзровень актыўнасці, добрае валоданне школьнай праграмай па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь”. Гульню для іх праводзіў член Савета клуба “Кліа” Верамеенка Арцём, які ў мінулым годзе паказаў высокія вынікі падчас улзелу ў раённай краязнаўчай алімпіядзе. Мы лічым, што наша гульня атрымалася,
Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч праводзіў для сваіх 7-х класаў гульню “Што? Дзе? Калі?”. Пытанні былі разнастайнымі, многія з іх паказалі, на колькі вучні здольныя не толькі лагічна мысліць, але і праявіць кемлівасць. Напраклад ,“У многих народов Севера, Сибири, Прибалтики, были легенды о «земляном быке», обитавшем под землёй, в воде и пещерах. Как ни странно, его прототип реально существовал. Как он называется? Адказ вельмі просты – мамант.
Наш малады спецыяліст Пінчук Вера Юр’еўна разам з восьмымі класамі ажыццявіла “Падарожжа ў мінулае: ЗША і Расійскай імперыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.”. Заданні былі разнастайнымі, яны былі накіраваныя на праверку ведаў, развіццё логікі і ўменняў працаваць у камандзе.
Дзякуй настаўнікам і ўдзельнікам!
Кіраўнік клуба Бурцава С.У.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь