Home » Навiны » “Суботні калейдаскоп”

“Суботні калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 01 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнне гімназічнага клуба “Кліа” (у рамках Тыдня клуба); заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі” (у межах фестывалю-марафону “Крылы Анёла”), “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам), “Яны жывуць побач з намі” (да Сусветнага дня хатніх жывёл (30.11). Навучэнцам 3 “В” класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у цікавых тэстах “Ці ўмееце вы сябраваць”.
Навучэнцы 9-11-х класаў сталі ўдзельнікамі другога дня Алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, якая прайшла на базе гімназіі № 1 г.Дзяржынска; навучэнцы 3 “М” і 4 “А” класаў – інтэлектуальнай гульня”Што? Дзе? Калі?” – “Здароўе, як і жыццё, асабістае багацце” (у межах РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы пачатковых класаў – раённага конкурсу “Я – даследчык” (на базе СШ № 2 г.Дзяржынска); навучэнцы 10-х класаў – сустрэчы з выпускніком гімназіі, курсантам 1 курса ГУА “Інстытут пагранічнай службы РБ” Нагібовічам Уладзіславам (у межах Школы актыўнага грамадзяніна); навучэнцы 1-2 класаў – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра; навучэнцы 7-8 класаў – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы; актывісты БРСМ гімназіі – акцыі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам (01.12) “Чырвоная стужка”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь