Дарагія вучні! Паважаныя бацькі, педагогі!
Запрашаем усіх вас прыняць удзел у Дні здароўя, які пройдзе пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”.
Спартыўнае свята адбудзецца ў нашай гімназіі 8 снежня, у суботу.
У праграме:
09.30-10.30 – рухомая гульня “Два агні”, 5 класы (спартыўная зала);
09.30-10.30 – спаборніцтвы “Залатая скакалка”, 6 класы (малая спартыўная зала);
10.40-11.50 – першынства па баскетболе сярод дзяўчат, 7 класы (спартыўная зала);
11.00-12.00 – спартыўныя эстафеты «Лоўкія, дужыя, смелыя!», 4 класы (малая спартыўная зала);
12.00-13.00 – сілавое шматбор’е, 9-10 класы (спартыўная зала);
13.00-15.00 – рухомыя гульні (малая спартыўная зала).
Кіраўніцтва гімназіі