Home » Навiны » “Зімовы калейдаскоп”

“Зімовы калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 08 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-10-х класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у межах якога прайшлі: рухомая гульня “Два агні” для 5-х класаў, спаборніцтвы “Залатая скакалка” для 6-х класаў, першынства па баскетболе сярод дзяўчат 7-х класаў, спартыўныя эстафеты «Лоўкія, дужыя, смелыя!» для 4-х класаў, сілавое шматбор’е для 9-10-х класаў, рухомыя гульні для ўсіх жадаючых. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнне гімназічнага клуба “Эка”; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Асобы чалавек сярод людзей” (да Міжнароднага дня інвалідаў), “Пісьменнікі-юбіляры” (да юбілеяў Ф.Цютчава, А.Салжаніцына, Ч.Айтматава), “Хто прыдумаў правы чалавека” (да Дня правоў чалавека (10.12)). Навучэнцам 5-х класаў у бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Колыбель” (у межах фестывалю-марафону “Крылы Анёла”).
Навучэнцы 4 “Б”, 4 “В” класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнага КВЗ “Усё пра птушак”; навучэнцы 6 “М” класа – матэматычнай гадзіны “Числовые выражения с обыкновенными и десятичными дробями” (у межах інавацыйнага праекта); навучэнцы 8 класаў – круглага стала “Тэрыторыя праў чалавека” (да Дня правоў чалавека (10.12)); актывісты БРСМ – работы тэматычнай фотазоны “Навагодні настрой”, ініцыятывы “Пісьмо дабрыні”, акцыі “Навагодняя пошта”; навучэнцы 10-х класаў, выхаванцы клуба “Гармонія” – абласнога фестывалю творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь