Home » Навiны » “Для добрых спраў жыццё нам дадзена!..”

“Для добрых спраў жыццё нам дадзена!..”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 15 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць!”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнні гімназічных клубаў; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пагартаем старонкі “Чырвонай кнігі”, “Чытаем разам з сябрамі”, “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 3Г класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у бібліятэчнай гадзіне “Зіма ў лесе”, а затым – “Майстэрні Дзеда Мароза”.
Навучэнцы 4Г, 4М класаў сталі ўдзельнікамі прафарыентацыйнага занятка “Новы час – новыя прафесіі”; выхаванцы секцыі “Таеквандо” – міжнародных спаборніцтваў «Калядны кубак-2018» (у г.Мінску); навучэнцы 8-х класаў – мерапрыемства клуба “Крынічка” (у рамках Тыдня клуба); навучэнцы 10-х класаў – творчай лабараторыя “Матэматычныя красворды” (клуб “Інтэлект”); навучэнцы 6-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “Christmas is coming!..”; навучэнцы 6М класа – матэматычнай майстэрні «Практико-ориентированные задачи на все действия с дробями» (у межах інавац. праекта); актывісты вучнёўскага самакаравання – падрыхтоўкі да навагодніх свят.
Гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі шэрагу раённых мерапрыемстваў: раённага конкурсу “Вучань года-2018 Дзяржынскага раёна” (на базе гімназіі), раённага фестывалю творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку” (у ГДК), раённых спаборніцтваў па турысцка-прыкладным шматбор’і у тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь