
19 снежня навучэнцы гімназіі наведалі ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ, які знаходзіцца ў г. Мінску.
Наша знаёмства пачалося з аповеда пра ўніверсітэт, яго чыннасць, факультэты і правілы паступлення. Гутарка праходзіла ў форме дыялогу паміж навучэнцамі і выступоўцам, дзе кожны ахвотнік мог задаць цікавыя пытанні, датычныя паступлення ці навучання ва ўніверсітэце.
Асноўнай часткай гутаркі стала экскурсія па ўніверсітэце, падчас якой мы пазнаёміліся з умовамі навучання і побытам курсантаў, з сучаснай навучальнай базай установы, наведалі спецыялізаваныя лабараторыі, абсталяваныя сучасным абсталяваннем, макетамі, трэнажорамі, пабывалі ў музеі ўніверсітэта, дзе пазнаёміліся з гісторыяй стварэнні пажарнай часткі, інфармацыйна-бібліятэчны цэнтры, у якім абсталяваны асобныя месцы для працы з навучальна-метадычнымі дапаможнікамі, электроннымі дакументамі, спецыяльнай і мастацкай літаратурай. У навучальных аўдыторыях і спецыялізаваных лабараторыях мы атрымалі магчымасць наблізіцца да рэальных сітуацый, створаных з дапамогай спецыяльнага абсталявання, з якімі даводзіцца сутыкацца працаўнікам МНС у рэальным жыцці. Таксама мы пабывалі ва ўпарадкаваным інтэрнаце, у якім жывуць курсанты, сталовай, наведалі манеж.
Пачынаючы з другога курса курсанты нясуць службу ў навучальнай пажарнай частцы, што ўваходзіць у склад навучальнай установы, выязджаючы па трывозе на пажары і ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Такі выезд змаглі ўбачыць і мы, калі падчас экскурсіі нечакана прагучаў сапраўдны сігнал трывогі. Усяго некалькі хвілін спатрэбілася курсантам для падрыхтоўкі да выезду на месца пажару.
Нас пазнаёмілі з традыцыяй універсітэта: пры выхадзе з музея кожны, хто хоча паступіць ва ўніверсітэт на навучанне, павінен адзін раз стукнуць у пажарны звон і тады яму абавязкова будзе спадарожнічаць поспех. У той дзень звон прагучаў не адзін раз, і мы спадзяёмся, што мы будзем курсантамі гэтай установы.
Вучаніцы 10 класа Аль Батран Салі, Пякарчык Марыя, Янкоўская Аліна