Home » Навiны » “Суботняя мазаіка”

“Суботняя мазаіка”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 26 студзеня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 1-х і 6-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”; навучэнцы 3-х класаў – рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол” і інш. Навучэнец 5 “М” класа Шконда Ілля у складзе раённай каманды прадставіў Дзяржыншчыну ў абласных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Чытаем па-беларуску”, “Таццянін дзень (25.01)”, “Любімыя творы некалькіх пакаленняў”, “Ведай  пра Беларусь” і інш. Навучэнцам 4 “В” класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне “Што такое снег” (да Міжнароднага дня снегу (21.01)).

У гімназічную суботу навучэнцы 2А, 2Б класаў сталі ўдзельнікамі конкурсна-пазнавальнай праграмы «Мир без опасности»; навучэнцы 5-х класаў – гульні-віктарыны “Наша Беларусь”; навучэнцы 7-х класаў – круглага стола “English makes us happy” (клуб “X-Stream”) і “Піянерскага квіза”; навучэнцы 8А і 8 Б класаў – мерапрыемства СППС па прафарыентацыі “Свет у вясёлцы прафесій”; навучэнцы 9-10 класаў – інтэлектуальнага турніра “Свая гульня”; актывістка вучнёўскага самакіравання Коўтун Анастасія (9А клас) – выязнога пасяджэння Савета ДРП (на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ).

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь