
Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 02 лютага шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 2-х і 2-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”; навучэнцы 3-х класаў – рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш. Выхаванцы гуртка “Таеквандо” прадставілі гімназію на чарговых спартыўных спаборніцтвах.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пісьменнікі-юбіляры”, “Зямля з блакітнымі вачыма” (да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў (02.02)), “Маленькі прафесар” і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 3В, 3М класаў сталі ўдзельнікамі конкурса снежных фігур “Казкі матухны-зімы” (на тэрыторыі я/с № 5); навучэнцы 5-х класаў – мерапрыемства клуба “X—Stream” “Tastes Differ”; навучэнцы 6-х класаў – выхаваўчага мерапрыемства “About Belarus with love”; выхаванцы клуба “Гармонія” — Вечара сустрэчы з выпускнікамі.
Неабходна адзначыць, што у межах правядзення Вечара сустрэчы “Теплом согрета эта встреча…” былі арганізаваны: работа тэматычных фотавыстаў, фотазон; выстава-продаж гімназічнай бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”; майстар-клас “Сімвал выпускніка”; дэманстрацыя відэаролікаў пра гімназію; выстава “25 прычын быць з намі”; традыцыйная канцэртная праграма.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.