Home » Навiны » Вынікі VIII раённай краязнаўчай алімпіяды!

Вынікі VIII раённай краязнаўчай алімпіяды!

9 лютага 2019 года на базе нашай гімназіі адбылася VIII раённая краязнаўчая алімпіяда пад дэвізам “Маю гонар – быць дзяржынцам!”, у якой прынялі ўдзел 115 навучэнцаў з 23 устаноў адукацыі. Алімпіяда праходзіла ў форме квэста – падарожжа па 4 станцыях.

На першай станцыі “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца!” ўдзельнікі прадстаўлялі тэатралізаваныя паказы народных святаў, абрадаў і традыцый. На другой станцыі “Школьны музей: новыя магчымасці!” ўдзельнікі прадстаўлялі распрацаваныя матэрыялы па двух напрамках, абаранялі падрыхтаваныя праекты па трэцяй намінацыі. На суд журы былі прапанаваны распрацаваныя на аснове экспанатаў музея гульні для наведвальнікаў музея. На трэцяй станцыі “Музейны маршрут” былі прадстаўлены буклеты  з распрацаваным маршрутам па музеі, кароткім апісаннем раздзелаў, найбольш каштоўных экспанатаў, а таксама ад нашай гімназіі быў прадстаўлены відэаролік, які даў магчымасць адправіцца ў віртуальнае падарожжа па Музею Баявой Славы. На чацвёртай станцыі “Салют, Вялікая Перамога!” навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 У склад гімназічнай каманды ўвайшлі наступныя навучэнцы: Рудак Анастасія (9М), Верамеенка Арцём (10А), Паляшчук Кірыл (7А), Ксяневіч Ксенія (7Б), Цырыкаў Дзмітрый (8М). Наша каманда была прызнаная абсалютным пераможцам у намінацыі “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца!”. У намінацыі “Школьны музей: новыя магчымасці!” Рудак Анастасія прынесла нашай камандзе дыплом 2 ступені. У намінацыі “Музейны маршрут” гімназічная каманда атрымала дыплом 2 ступені. А Верамеенка Арцём прынёс камандзе дыплом 2 ступені у намінацыі “Салют, Вялікая Перамога!”.

Па выніках праходжання ўсіх станцый гімназісты занялі 1 каманднае месца!

Віншуем пераможцаў і выказваем шчырыя словы падзякі ўсім тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы каманды і верыў у наш поспех: настаўнікам гісторыі Бурцавай С.У. і Гарэліку М.У., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Мінько К.А. і Аляшэвіч А.А., педагогам-арганізатарам Дубоўскай В.А. і Нарэйка Д.Р., настаўніку рускай мовы і літаратуры Каладзінскай В.У., настаўніку рытмікі Цімашэнка С.Ф., настаўніку музыкі Мілеўскай І.Г., лабаранту Саўчанка К.А., а таксама намеснікам дырэктара Мігура Г.Е., Асадчай І.І., Новік А.А.

Чарговая перамога паказала, што любую задачу лепш і лягчэй вырашаць камандай!

Педагог-арганізатар Нарэйка Д.Р.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь