Home » Навiны » “Суботні настрой”

“Суботні настрой”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 16 лютага шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Навучэнцы 3, 8, 9-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі”, “Інтэлектуальныя гульні” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Усё пачынаецца з кахання” (да Дня Валянцiна (14.02)), “Байкі на стагоддзі” (да 250-годдзя І.Крылова (13.02)); “На планеце Дабрыні” (да Дня спантаннага праяўлення дабрыні (17.02)) і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 6М класа сталі ўдзельнікамі мерапрыемства клуба “Інтэлект” “Мир множеств-2»; навучэнцы, бацькі 1В класа – дзіцяча-бацькоўскай гасцёўні “В гостях у книги”; навучэнцы 1М класа – конкурсу юных чытальнікаў паэзіі «Вясёлка и мы – надзейныя сябры»; навучэнцы 5-9 класаў – конкурсу паэзіі “The World is Full of Poetry” (у межах правядзення Фестываля замежных моў-2019); навучэнцы 9-11 класаў – пасяджэння клуба “Крынічка”; навучэнцы 7 класаў – тэматычнага мерапрыемства “Свая гульня”; актывісты вучнёўскага самакіравання – акцыі “Рады вас вітаць!” і падрыхтоўкі да ўдзелу у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу лідараў “Супертройка”.

Гімназісты таксама прынялі ўдзел у шэрагу раённых мерапрыемстваў, якія прайшлі як на базе гімназіі, так і ва ўстановах дадатковай адукацыі і культуры раёна, – круглым стале “Выбар прафесіі – мая будучыня” (9-10 кл.), 1 этапе раённых Дзён творчасці і спаборніцтваў для навучэнцаў пачатковых класаў, фестывалі ваенна-патрыятычнай песні імя В.Сідаровіча (10 кл.), адкрытым першынстве Дзяржынскага раёна па спартыўным арыенціраванні «Арыент-шоў-2019».

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь