
21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы на базе Дзяржынскай цэнтральнай бібліятэкі адбылося раённае мерапрыемства “Дыктоўка”, якое наведалі навучэнкі нашай гімназіі, актыўныя члены ГА “БРСМ”. Дзяўчынкі пад дыктоўку запісвалі ўрывак з апавядання пісьменніка, нашага земляка, Лукаша Калюга. Пасля напісання дыктоўкі дзяўчаты дзяліліся прыемнымі ўражаннямі і пацвердзілі, што такія мерапрыемствы сапраўды садзейнічаюць моўнай і культурнай разнастайнасці, дапамагаюць не забываць родную мову і нагадваюць, якая яна меладычная, цудоўная і шчырая.
Педагог-арганізатар Д.Р. Нарэйка