Home » Навiны » “Хто, калі не мы?”

“Хто, калі не мы?”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 23 лютага шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

У межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная” прайшлі наступныя мерапрыемствы: ваенна-спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы!” (для 9, 10, 11-х класаў), спаборніцтвы “Два агні” (для 2-х класаў), спартыўнае свята “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць” (для навучэнцаў і бацькоў 1Б, 1Г класаў). Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Моднае хобі”, “Інтэлектуальныя гульні” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Наша харчаванне”, “Родная мова – крыніца празрыстая” (да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02)), “Дарогамі вайны” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь) і інш.

У гімназічную суботу навучэнцы 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу юных чытальнікаў паэзіі «Вясёлка и мы – надзейныя сябры»; навучэнцы 5-х класаў – літаратурнай гульні (клуб “Крынічка”); выхаванцы клуба “Гармонія” – цырымоніі ўрачыстага адкрыцця IX Рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) па замежных мовах.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь