
Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 2 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3-х класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”, “Таеквандо” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Інтэлектуальныя гульні” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Аўтары любімых нашых кніг” (да Сусветнага дня пісьменніка (03.03)), “Чытаем па-беларуску”, “Яны не павінны знікнуць” (да Сусветнага дня дзікай прыроды (03.03)) і інш. Навучэнцам 5-х класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі конкурснай праграмы “Літаратурныя гонкі”.
У гімназічную суботу навучэнцы 6-х класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага турніру (вынікі гульні – наступныя: 1 месца — 6В кл., 2 месца — 6А кл., 3 месца — 6М кл., 4 месца — 6Б кл.); навучэнцы 2А, 2Б класаў — творчай майстэрні “Вясновыя ўсмешкі для матулі”; навучэнцы 8-х класаў – пазнавальнай гульні “Гадзіна вясёлай матэматыкі”; навучэнцы 7Б класа – традыцыйнага святочнага калейдаскопу “23+8”; навучэнцы 4-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “The Magic Box of English”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.