
Стала добрай традыцыяй у пачатку сакавіка віншаваць настаўнікаў гімназіі з перамогай у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў.
У 2019 годзе сярод пераможцаў настаўнік біялогіі Слінка Святлана Уладзіміраўна, якая заваявала Дыплом II ступені ў намінацыі «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: валоданне інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі»
Віншуем Cвятлану Уладзіміраўну з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
Узгадваем, што ў 2016 годзе настаўнік англійскай мовы Наталля Леанідаўна Прыбыльская атрымала Дыплом I ступені, у 2017 годзе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мінько Кацярына Аляксандраўна была ўзнагароджана Дыпломам II ступені.