Home » Навiны » “Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

“Маладосць! Здароўе! Прыгажосць!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 9 сакавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3А, 3М класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў “Два агні”; навучэнцы 5, 6, 7, 10-х класаў – Дня здароўя “У здаровым целе – здаровы дух!”, у межах якога былі арганізаваны: турнір па піянерболе і турнір па настольным тэнісе для 5 класаў, спаборніцтвы па піянерболе для 6 класаў, спаборніцтвы па валейболе для 7 класаў і першынства па настольным тэнісе для 10 класаў. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Баскетбол”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Новыя кнігі”, “Жанчына – крыніца ўсёй прыгажосці”, “Прафесія – міліцыянер” (да Дня міліцыі (04.03)) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 2В, 2Г класаў сталі ўдзельнікамі КТС “А ну-ка, дзяўчынкі!”; навучэнцы 9-х класаў – раённага фальклорнага свята “Здравствуй, Масленица! В гости Весну просим!”; выхаванцы клуба “Гармонія” – святочнай канцэртнай праграмы для матуль і бабуль навучэнцаў гімназіі, прымеркаванай да Дня 8 Сакавіка, “Весна несмелыми шагами…”
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь