Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу навукова-метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту па арганізацыі эколага-біялагічнай працы з дзецьмі і моладдзю, прысвечанай Году малой радзімы.
На абласны этап паступіла 42 конкурсных работы.
На падставе рашэння журы конкурсу пераможцам абласнога этапа
стала настаўнік пачатковых класаў Русель Жанна Жанаўна, якая заняла III месца ў намінацыі «Метадычная распрацоўка» як педагог дадатковай адукацыі ДУА «Эколага-біялагічны цэнтр Дзяржынскага раёна».
Віншуем Жанну Жанаўну і жадаем далейшых поспехаў!